BE RU EN

Сіноптыкі прадказалі вяртанне ў Беларусь спякоты да +27°C

  • 4.06.2023, 14:10

Калі?

Сіноптыкі паабяцалі, што ў Беларусь у хуткім часе перастане паступаць арктычная маса паветра. Усё таму, што знікне «лагчына холаду», па якой яна пранікае ў краіну. Ці значыць гэта, што змёрзлая ў агародах бульбачка зараз яшчэ і зварыцца?

Экспэрт ТГ-канала Nadvorie паведаміў, што ўжо 4-5 чэрвеня лагчына паўночнага паветра пераарыентуецца на ўсход і паступленне холаду спыніцца. «Днём 5-га ўжо +22..+24°, на паўночным усходзе РБ яшчэ халаднавата +16+18°. Але ж 6 чэрвеня ў Беларусі +25..+27°», — паабяцаў сіноптык.

Што абяцаюць у Белгідрамеце на 5-6 чэрвеня?

Тым часам беларускія афіцыйныя метэаролагі абяцаюць, што 5 чэрвеня мінімальная тэмпература паветра ўначы будзе +2..+9°С, у той час як удзень паднімецца да +17..+23, а па поўдні паветра прагрэецца і зусім да +25°С.. І гэта ўсё без дажджоў і пераменнай воблачнасці.

«Толькі ўначы і раніцай па паўночным усходзе краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту, там месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы», - удакладнілі ў Белгідрамеце.

А 6 чэрвеня беларускія сіноптыкі спрагназавалі ад +1..+8°С уначы, а ўдзень ад +19°С на паўночным усходзе да +26°С на поўдні Беларусі.

Апошнія навіны