Самалёт Лукашэнкі вылецеў з Пекіна без дыктатара
- 4.06.2023, 11:20
Хто знаходзіцца на борце?
Беларуская дэлегацыя на чале з міністрам эканомікі Аляксандрам Чарвяковым вяртаецца з Пекіна ў Менск. Для пералёту ім далі адзін з самалётаў, якімі карыстаецца асабіста Аляксандр Лукашэнка.
Boeing 737-8EV BBJ2 з бартавым нумарам EW-001PA вылецеў з Пекіна а 13.23 CST і накіроўваецца ў Менск, сведчаць звесткі сэрвісу RadarBox.
31 траўня СМІ паведамілі аб тым, што самалёт Лукашэнкі адправіўся ў Пекін. Хто знаходзіўся на борце, афіцыйна не паведамлялася.
Дэлегацыя складалася з прадстаўнікоў розных ведамстваў і арганізацый. Яе ўзначальваў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў. Паводле афіцыйнай версіі, абмяркоўваліся «перспектывы індустрыяльнага парку «Вялікі камень» і «выхаду кітайскіх прадпрыемстваў на рынак Расеі і ЕАЭС».
Як паведамляў сайт Charter97.org, учора стала вядомая назва невылечнай хваробы, якую дыягнаставаў у Лукашэнкі кансіліум лекараў у Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы. У дыктатара выяўлены сіндром дысемінаванага ўнутрысудзіннага згортвання (ДУС-сіндром). Гэта захворванне характарызуецца парушэннямі ў сістэме згортвання крыві, пры якім адбываецца ўтварэнне множных тромбаў.