З-пад завалаў у прыгарадзе Дняпра дасталі цела двухгадовай дзяўчынкі
- 4.06.2023, 10:29
Дзіця забіла расейская ракета.
У выніку расейскага ўдару па прыгарадзе Дняпра, які адбыўся вечарам 3 чэрвеня, пацярпелі 22 чалавекі, а ўначы ратавальнікі дасталі з-пад завалаў цела двухгадовай дзяўчынкі.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак.
З яго слоў, два двухпавярховыя дамы, паміж якіх трапіла ракета, часткова зруйнаваныя. Пашкоджаныя і 10 прыватных дамоў, аўто, крама, газаправоды.
Таксама ў выніку ракетнага ўдару РФ пацярпелі 22 чалавекі, сярод якіх пяцёра дзяцей.