На авіябазу «Зябраўка» ля мяжы з Украінай перакінулі новыя комплексы С-300
- 4.06.2023, 10:20
Апублікаваныя здымкі са спадарожніка.
Абноўленыя здымкі расейскай вайсковай базы ў Зябраўцы побач з Гомелем, паведамляе «Флагшток».
Паводле інфармацыі, апублікаванай вайсковым экспертам Конрадам Музыкам, на касмічнай здымцы зробленай 20 траўня, на тэрыторыі старога аэрадрома з'явіліся новыя пусказараджальная ўстаноўка ЗРК С-300 і перасовачная антэна 40В6МР.
Акрамя таго эксперт паведамляе, што на тэрыторыі вайсковай базы скончанае будаўніцтва яшчэ аднаго насыпу для размяшчэння вайсковага абсталявання. Цяпер іх чатыры.