Расейскія добраахвотнікі распляжылі ворага ў лесапасадках пад Шабекіным
- 4.06.2023, 10:13
Ліквідаваная пяхота і баявая тэхніка супраціўніка.
Расейскія добраахвотнікі з Легіёна «Свабода Расеі» разбілі падраздзяленні ворага ў лесапасадках пад горадам Шабекіным Белгародскай вобласці.
«Варожая пяхота і тэхніка хаваецца ў пасадках у спадзеве, што мы іх там не знойдзем. Але мы знойдзем. Здавайцеся, калі хочаце захаваць сваё жыццё. Расея будзе свабоднай!», - паведамляе прэс-служба Легіёна «Свабода Расеі».
Як паведамляў сайт Charter97.org, байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расеі» пачалі другую фазу ваеннай аперацыі на тэрыторыі РФ.
Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгародскай вобласці.
Залпамі з «Градаў» знішчанае кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новай Тавалжанцы, побач з горадам Шабекіным.
Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.
На раніцу 4 чэрвеня войскі РФ страцілі кантроль над Шабекіным.