BE RU EN

Цапкала: Захворванне Лукашэнкі прагрэсуе, і няма інструментаў, каб яго спыніць

  • 4.06.2023, 10:05

Кровазліцці адбываюцца фактычна ва ўсіх органах.

У Лукашэнкі сур'ёзныя праблемы са здароўем, і дыягназ «вельмі складаны». Пра гэта ў інтэрв'ю галоўнай рэдактарцы выдання gordonua.com Алесі Бацман паведаміў беларускі палітык Валерый Цапкала.

«Дыягназ вельмі складаны. Я, сумленнае слова, не магу цяпер паўтарыць. Я магу сказаць толькі, што гэта звязанае з сэрцава-судзіннай сістэмай. Вельмі сур'ёзнае захворванне. Яно невылечнае. І гэтае захворванне прыводзіць да таго, што кровазліцці адбываюцца фактычна ва ўсіх органах. У тым ліку праяўляюцца і на целе», - сказаў ён.

Са слоў апазіцыянера, хвароба Лукашэнкі можа запавольвацца толькі гарманальнай тэрапіяй, але яна дапамагае толькі на пэўны час.

«Гэтае захворванне прагрэсуе. На сёння няма сродкаў, каб яго спыніць. Колькі гэта можа працягвацца, я сказаць не магу, яшчэ не паспеў пачытаць. Але ў такім выпадку пытанне палягае ў іншым: мы разумеем, што гэта ўжо збіты лётчык. Мы разумеем, што на парадку дня стаіць пытанне транзіту ўлады, што найбліжэйшае асяроддзе Лукашэнкі, а тым больш кіраўніцтва Крамля, цудоўна разумее, чым гэта рызыкоўна перш за ўсё для беларускага дыктатара. Гэта небяспечна набліжэннем смерці. Або - напэўна, яшчэ горш для яго будзе - стратай працаздольнасці», - растлумачыў Цапкала.

Ён мяркуе, што для Лукашэнкі і для ўсяго свету «сумнейшая гісторыя будзе, калі ён будзе сядзець і нічога не цяміць, будзе выдаваць сентэнцыі кшталту «я ўчора размаўляў са сваёй мамай»…

«Відавочна, што ў такім стане дыктатар дакладна не хоча, каб яго запомнілі. Для яго лепей было б памерці. Прадбачыць, калі гэта адбудзецца, немагчыма. Але гэта можа адбыцца цягам найбліжэйшых месяцаў, а можа, і тыдняў», – мяркуе Цапкала.

Як паведамляў сайт Charter97.org, учора стала вядомая назва невылечнай хваробы, якую дыягнаставаў у Лукашэнкі кансіліум лекараў у Цэнтральнай клінічнай лякарні (ЦКБ) Масквы. У дыктатара выяўлены сіндром дысемінаванага ўнутрысудзіннага згортвання (ДУС-сіндром). Гэта захворванне характарызуецца парушэннямі ў сістэме згортвання крыві, пры якім адбываецца ўтварэнне множных тромбаў.

Апошнія навіны