Войскі РФ страцілі кантроль над Шабекінам
- 4.06.2023, 8:19
Добраахвотнікі працягваюць наступленне ў Белгародскай вобласці.
Расейскае войска не кантралюе горад Шабекіна ў Белгародскай вобласці РФ, у наваколлях якога байцы РДК і Легіёна «Свабода Расеі» праводзяць сваю аперацыю.
Такую заяву зрабіў начальнік штаба РДК з пазыўным «Фартуна» ў эфіры тэлемарафону.
«На сёння Шабекіна імі (расейскімі войскамі - рэд.) не кантралюецца. Людзі масава з'язджаюць», - сказаў баец РДК.
З яго слоў, РФ перакідвае ў Белгародскую вобласць дадатковую бронетэхніку, выкарыстоўвае авіяцыю і агулам нарошчвае свае атакі.
Аднак у гэтым і палягае задача расейскіх добраахвотнікаў - выцягнуць рэзервы войска РФ з фронту ва Украіне.
Начальнік штаба пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ў Шабекіне арудуюць марадзёры. Добраахвотнікі заявілі аб гатоўнасці дапамагчы жыхарам населеных пунктаў Белгародскай вобласці, дзе цяпер ідуць баі, эвакуявацца на тэрыторыю Украіны. Для гэтага людзям неабходна наўпрост звярнуцца ў РДК ці да Легіёна «Свабода Расіі», пакуль ёсць такая магчымасць.
Баец РДК дадаў, што вёскі каля Шабекіна цяпер абстрэльваюцца расейскай артылерыяй і авіяцыяй.
Байцы Легіёна «Свабода Расіі» ў сваю чаргу апублікавалі два відэа аб тым, што адбываецца ў Шабекіне на гэты момант. Расейскія добраахвотнікі адзначылі, што «надвор'е ў Шабекіне гарачае» і яны «працягваюць знішчаць ворага» ў наваколлях горада.
Як паведамляў сайт Charter97.org, байцы «РДК» і легіёна «Свабода Расіі» пачалі другую фазу ваеннай аперацыі на тэрыторыі РФ.
Расейскія добраахвотнікі прарвалі мяжу РФ і рухаюцца наперад у кірунку населенага пункта Шабекіна Белгародскай вобласці.
Залпамі з «Градаў» знішчанае кіраўніцтва расейскіх вайскоўцаў у будынку ўправы МУС у Шабекіне. Акрамя таго, падчас баёў падбіты варожы грузавік з боекамплектам і самаходны мінамёт «Цюльпан». Таксама расейскія добраахвотнікі знішчылі вялікую колькасць варожай тэхнікі ў пасёлку Новай Тавалжанцы, побач з горадам Шабекінам.
Пазней з'явілася інфармацыя, што расейскія добраахвотнікі ўвайшлі ў прадмесці Шабекіна.