Тысячам беларусаў у Польшчы давядзецца легалізавацца паўторна
- 22.06.2023, 17:15
У іх усяго месяц.
Спецыяльныя раздзелы польскага заканадаўства, якія дзейнічалі ў перыяд пандэміі, аўтаматычна падаўжалі тэрмін дзеяння шэрагу нацыянальных дакументаў, у тым ліку тых, што даюць іншаземцам права на знаходжанне - дазволаў на жыхарства і віз.
«У замежнікаў, у тым ліку ў грамадзян Беларусі, [з пачатку ліпеня] будзе толькі 30 дзён, каб легалізаваць сваё знаходжанне, калі яны знаходзіліся на падставе падоўжаных дакументаў», - патлумачыла на брыфінгу 22 чэрвеня юрыстка Вольга Дабравольская, як піша «Позірк».
Для грамадзян Беларусі застаюцца актуальнымі два спосабы легалізацыі ў краіне: атрыманне ДНЖ і хадайніцтва аб міжнароднай абароне.
Атрымаць на тэрыторыі Польшчы нацыянальную візу з гуманітарных прычын немагчыма ад пачатку красавіка.