BE RU EN

На Запарожжы партызаны ўзарвалі важны для расейцаў мост

  • 11.06.2023, 20:53

З’явілася відэа.

У сеціве з'явілася відэа з дымам, які ўзнімаецца над узарваным у Акімаўцы Запарожскай вобласці чыгуначным мостам.

Праз гэты мост расейскія войскі перавозілі вайсковую тэхніку з часова акупаванага Крыма.

Раней паведамлялася, што мост у Акімаўцы ўзарвалі партызаны з Мелітопаля.

Палкоўнік УСУ Анатоль Штэфан, які вядомы ў сеціве пад мянушкай «Штырліц», назваў гэты мост лагістычнай артэрыяй, «праз якую ажыццяўлялася забеспячэнне супраціўніка з АР Крым на Запарожскую вобласць».

Апошнія навіны