Валынская брыгада ТРА эфектна знішчыла танк акупантаў
- 31.05.2023, 20:03
Відэафакт.
Ваяры Валынскай брыгады ТРА супольна з падраздзяленнямі зводнага батальёна Нацыянальнай паліцыі «Захід» высачылі і знішчылі чарговы танк расейскіх захопнікаў.
Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Управы стратэгічных камунікацый УСУ.
«Аэравыведнікі высачылі варожую бронятэхніку. Дакладны стрэл з 155-мм гаўбіцы FH70 – і маем гучны і прыгожы пляскач», – гаворыцца ў паведамленні.
Гэта ўжо далёка не першая адзінка расейскай бронятэхнікі, знішчаная падраздзяленнямі Валынскай брыгады тэраабароны супольна з падраздзяленнямі зводнага батальёна Нацыянальнай паліцыі «Захід».
Ваш браузер не поддерживает HTML5-видео