Сі Цзіньпін заклікаў кіраўнікоў Нацбяспекі Кітая рыхтавацца да «найгоршых сцэнараў»
- 31.05.2023, 17:49
Пекін рыхтуецца да «штармавога мора».
Кіраўнік Кітая Сі Цзіньпін заклікаў высокапастаўленых чыноўнікаў у нацыянальнай бяспецы падумаць аб «найгоршым сцэнары» і падрыхтавацца да «штармавога мора» на фоне ўзмацнення Камуністычнай партыяй намаганняў па супрацьдзеянні ўнутраным і вонкавым пагрозам, паведамляе CNN.
«Цяжкасці ў пытанні нацыянальнай бяспекі, з якімі мы цяпер сутыкаемся, значна ўзраслі», - сказаў Сі.
«Мы павінны думаць глыбей і абдумваць найгоршыя сцэнары, каб быць гатовымі прайсці сур'ёзныя выпрабаванні моцнымі вятрамі, бурнымі хвалямі і нават небяспечным, штармавым морам», - дадаў ён.
Лідар Кітая адзначыў, што яго краіна павінна паскорыць мадэрнізацыю сістэмы нацыянальнай бяспекі, каб зрабіць яе больш эфектыўнай у «рэальным баявым і практычным выкарыстанні».