У Белым доме расказалі, калі Украіна плануе пачаць контрнаступ
- 31.05.2023, 17:08
Вайскоўцы ЗША знаходзяцца на сувязі з украінскімі калегамі з моманту пачатку планавання аперацыі.
Украіна рыхтуецца пачаць запланаванае контрнаступленне летам. На Захадзе, у сваю чаргу, хочуць, каб украінскае войска было абсталяванае ўсім неабходным для правядзення гэтай аперацыі.
З такой заявай выступіў каардынатар стратэгічных камунікацый у Радзе Бяспекі пры адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джон Кірбі, паведамляе CNN.
З яго слоў, амерыканскі бок прадоўжыць пастаўляць ва Украіну абарончае ўзбраенне цягам лета. Наступныя пастаўкі зброі будуць ажыццёўленыя ўжо ў недалёкай будучыні.
Тым часам вайскоўцы ЗША знаходзяцца на сувязі са сваімі ўкраінскімі калегамі з моманту пачатку планавання контрнаступальнай аперацыі.