BE RU EN

Генерал-маёр СБУ: Расейскія добраахвотнікі могуць адарваць ад РФ частку тэрыторый

  • 31.05.2023, 16:22

Гэтыя людзі сталі рэальнай праблемай для расейскіх уладаў.

Калі расейскія добраахвотнікі, заходзячы ў РФ, змогуць сканцэнтраваць значныя сілы, то яны могуць адарваць нейкую тэрыторыю Расеі, піша unian.net.

- Калі расейскія добраахвотнікі змогуць падцягнуць больш за 2-3 тысячы чалавек і іх узброіць - гэта будзе сур'ёзная перасцярога Расеі што да разгортвання наступных баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны. Цяпер вялізная праблема, як прыцягнуць гэтых людзей. Гэтыя людзі - гэта рэальная праблема РФ. Ёсць рэальная магчымасць прыцягнення чалавечых рэсурсаў, бо яны паказалі іншы шлях барацьбы з пуцінскім рэжымам, - сказаў генерал-маёр СБУ ў запасе Віктар Ягун.

Ён згодны давяраць гэтым людзям у тым, што яны маюць сур'ёзныя намеры ў вызваленні РФ. На думку эксперта, добраахвотнікі могуць уладкаваць на тэрыторыі, якую возьмуць пад кантроль, нешта накшталт Іншай Расеі.

- Тое, што яны нам цяпер дапамагаюць і нам гэта на карысць - гэта 100%. Ім патрэбная значная колькасць людзей. Калі яны змогуць у нейкі пэўны момант гарантаваць, што, заходзячы ў Расею, яны змогуць сканцэнтраваць значныя сілы, то яны могуць і адарваць нейкую тэрыторыю ад Расеі. Уладкаваць нешта накшталт іншай Расеі. Выклікаць пэўныя беспарадкі, - падсумаваў Ягун.

Апошнія навіны