Рэзервовы батальён палка Каліноўскага правёў першыя трэнінгі
- 31.05.2023, 15:58
«Давайце разам рыхтавацца да гадзіны Х».
Як паведаміла прэс-служба палка імя Кастуся Каліноўскага:
- Не прайшло і тыдня з моманту абвяшчэння аб стварэнні рэзерву палка Каліноўскага на тэрыторыі Еўразвязу, як мы правялі першыя трэнінгі! Сувязь - адзін з найважнейшых кірункаў падрыхтоўкі ў вайне. Трэнінгі правёў ваяр з палка Каліноўскага. Яны прайшлі з ахвочымі і тымі, хто ўступіў у наш рэзерв. Далей больш!
Давайце разам рыхтавацца да гадзіны Х! Пакуль ёсць тыя, хто гатовы змагацца, - Жыве Беларусь!