Беларусаў папярэдзілі пра новыя праблемы на мяжы з Літвой
- 31.05.2023, 15:14
У адным з пунктаў пропуску пачаліся рамонтныя работы.
У пункце пропуску «Прывалка» на мяжы з Літвой пачалі рамонтныя работы. З 31 траўня па 2 чэрвеня УП «Гроднааблсельбуд» мяняе люкі і краткі на выязной праезнай часткі.
«У сувязі з гэтым арганізаваны рэверсіўны рух транспарту праз уязны кірунак пункта пропуску. Просьба ўлічваць гэтую інфармацыю пры планаванні маршруту руху праз беларуска-літоўскі адцінак мяжы», - папярэдзілі ў ДМК.