На першы дзень лета ў Беларусі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі
- 31.05.2023, 14:35
Сіноптыкі папярэджваюць аб надзвычайнай пажарнай небяспецы.
На першы дзень лета, у чацвер, 1 чэрвеня, у Беларусі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі. Сіноптыкі папярэджваюць аб надзвычайнай пажарнай небяспецы, якая месцамі чакаецца ў Менскай вобласці і на большай частцы тэрыторыі Гомельшчыны. У краіне будзе пераважна без ападкаў.
Уначы тэмпература паветра складзе ад +4 да +10 градусаў, удзень ад +18 да +24 (на поўдні - да 26 градусаў цяпла).
У пятніцу ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, а месцамі і навальніцы. Уначы ў суботу магчымы прымаразкі.