BE RU EN

«Беларуская выведка»: Кашмар Лукашэнкі «Менск за тры дні» становіцца рэальнасцю

  • 31.05.2023, 14:28

Дыктатар абсалютна не прыкрыты з паветра ад лёгкіх і сярэдніх ударных дронаў.

На нарадзе ў Радзе Бяспекі спецыялісты некаторы час таму паведамлялі Лукашэнку пра стан сістэмы СПА.

Крыніцы тэлеграм-канала «Беларуская выведка» падвялі высновы: абсалютна ўсе мадыфікацыі ЗРК С-300 і БУК, якія дасталіся ў спадчыну ад СССР, якія стаяць на ўзбраенні ў РБ, не ў стане выяўляць і збіваць нізкалётныя цэлі з малым каэфіцыентам адлюстравальнай паверхні. Іншымі словамі, абсалютна ўсе сістэмы ЗРК не змогуць выявіць і збіць БПЛА, якія ляцяць на звышмалых вышынях (50-150м).

Былі прамадэляваны абходы раёнаў СПА і пераходы наўпрост праз такія раёны сярэднімі баявымі дронамі. Вынік: ніводная з «мішэняў» знішчана не была, 100% дронаў дасягнулі цэляў запуску. Дайшло да таго, што ўсе пазіцыі ЗРК СПА не мяняюцца дзесяцігоддзямі і нават абазначаны на картах паветранага руху ў выглядзе гелікаптэрных пасадачных пляцовак, абсалютна незамаскаваныя і праглядаюцца са спадарожнікаў.

Адзіны спосаб, прызнаны эфектыўным, – выкарыстанне расейскіх сістэм С-400 і Панцыр. Тэрміновая закупка гэтых сістэм была адной з тэм гандлю Лукашэнкі і Пуціна ў Крамлі. Але, відавочна, удар ўкраінскіх БПЛА па Маскве паставіць тоўстую кропку ў гэтым гандлі. Як гаворыцца, свая кашуля бліжэй да цела і расейцам стала не да клопату пра малодшага брата.

Выснова: рэжым Лукашэнкі абсалютна не прыкрыты з паветра ад лёгкіх і сярэдніх ударных дронаў. Усё, на што ён здольны - закрыць існымі Панцырамі часткі Менска, дзе размешчаны рэзідэнцыі і палацы Лукашэнкі, а С-400 - базу захоўвання ТЯЗ і некалькі рубяжоў на заходнім і паўднёвым кірунку. Іншымі словамі, войска Лукашэнкі, як і ўся беларуская вайсковая, прамысловая і цывільная інфраструктуры, абсалютна голыя, як і сам «кароль» ….

«Міліцыянты і УВ, гэбуха і ССА, якія смела ламаюць на парадах цэглу аб свае галовы, здольныя ТОЛЬКІ на сілавое прыгнечанне запалоханых цывільных і млявае супраціўленне ў наземнай мабільнай абароне, але пры сучасным ваенным канфлікце будуць разгромленыя «за тры дні»… Лукашэнку менавіта гэта і падштурхнула яго на апошні крок адчайны - размяшчэнне ў Беларусі ТЯЗ. Улічваючы «дзіравую» СПА краіны, пры сур'ёзным сутыкненні з NАТО ці нават з Украінай, яно яму не спатрэбіцца… Страшны кашмар Лукашэнкі «Менск за тры дні» становіцца рэальнасцю.

Апошнія навіны