«Я яго ў першым жа баі расстраляю»: вайсковец РФ скардзіцца на свайго «зампаліта»
- 31.05.2023, 11:14
Апублікаваны перахоп размовы.
Расейскі вайсковец праз тэлефон паскардзіўся на свайго намесніка камандзіра ў палітычнай частцы. У парыве эмоцый ён паабяцаў расстраляць яго.
Жаўнер падчас размовы дадаў, што ненавідзіць намесніка камандзіра. Гэтая размова была перахопленая Галоўнай управай выведкі Міністэрства абароны Украіны.
«Ён гамон, што чыніць, проста выменьвае дзецюкам цыгарэты, якія выдаюцца дзецюкам жа», – апавядае акупант свайму суразмоўцу.
Як адзначыў жаўнер войска РФ, ягоны намеснік камандзіра ў палітычнай частцы сістэматычна нажываецца на звычайных вайскоўцаў і крадзе рэчы з іхніх пасылак.
Акрамя ўсяго іншага, «ненавісны» зампаліт першым адправіўся ў адпачынак, чым выклікаў хвалю абурэння ў вайскоўца.
"Я яго ненавіджу, я яго ў першым жа баі расстраляю", - дадаў акупант.