BE RU EN

Самалёт Лукашэнкі нечакана вылецеў у бок Расеі

  • 31.05.2023, 13:23

Дыктатару зноў спатрэбілася пільная шпіталізацыя?

Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA вылецеў з Менска а 9:01 і накіраваўся ў бок Расеі. Гэты самалёт выкарыстоўвае Аляксандр Лукашэнка для афіцыйных візітаў.

Борт праляцеў да Смаленскай вобласці, а затым, магчыма, вымкнуў транспондэр, як сведчаць звесткі сэрвісу flightaware.com.

Пра замежныя візіты Лукашэнкі афіцыйна нічога не паведамлялася.

Лукашэнка лётаў у Расею 9 траўня і на мінулым тыдні.

Як паведамляў сайт Charter97.org, 27 траўня Лукашэнку пасля сустрэчы з Пуціным за зачыненымі дзвярыма пільна даставілі ў Цэнтральны клінічны шпіталь Масквы. Лекары ацэньваюць стан дыктатара як крытычны.

Пазней крыніцы ў Цэнтральным клінічным шпіталі Масквы пацвердзілі шпіталізацыю Лукашэнкі.

Апошнія навіны