УСУ зліквідавалі расейскага падпалкоўніка Чэрнікава
- 31.05.2023, 10:49
Акупант быў намеснікам камандзіра 4-й брыгады РФ.
Палкоўнік УСУ Анатоль Штэфан (Штырліц) апублікаваў інфармацыю аб тым, што УСУ зліквідавалі падпалкоўніка расейскага войска Дзяніса Чэрнікава.
Штэфан адзначыў: «Паспяхова дэмабілізаваны - намеснік камандзіра 4-й АМСБр падпалкоўнік Дзяніс Чэрнікаў. Атрымаў рану 13 траўня, нарэшце зрабіў правільны выбар. Смерць ворагам».