BE RU EN

Літоўскія памежнікі затрымалі п'яных раварыстаў з Беларусі

  • 31.05.2023, 10:16

Затрыманыя з цяжкасцю кантралявалі свае рухі.

Літоўскія памежнікі затрымалі двух п'яных беларусаў, якія прыехалі з РБ на мяжу на роварах. Як піша vsat.lrv.lt, здарэнне адбылося ў панядзелак на памежным кантрольна-прапускным пункце Меднікі. Беларусы ва ўзросце 34 і 38 гадоў (дарэчы, сваякі) з цяжкасцю гаварылі і кантралявалі свае рухі. У аднаго мужчыны было 2,25 праміле алкаголю, у другога - 1,89.

Праз некалькі гадзін абодвух парушальнікаў перадалі паліцыі.

Апошнія навіны