BE RU EN

Украінскія спецназаўцы ліквідавалі рачны дэсант РФ пад Херсонам

  • 31.05.2023, 10:14

Варожую ДРГ поўнасцю абясшкодзілі.

Папоўнілі «падводны флот РФ» на Дняпры: байцы ССА Украіны абясшкодзілі камандзіра і лодачніка акупантаў, піша «Стопкор». Байцы 73-га марскога цэнтра Сіл спецыяльных аперацый УСУ паказалі, як рыхтавалі засаду на варожую ДРГ пад Херсонам і не далі расейскаму дэсанту рэалізаваць план высадкі на адным з астравоў у дэльце ракі.

Відэа, прадстаўленае марскімі спецназаўцамі УСУ, апублікаваў увечар 30 траўня канал «Херсан: Вайна без хлусні».

«Праца байцоў 73-га цэнтра ССА на астравах паблізу Херсона. Яны ўчынілі засаду на расейскую ДРГ, якая перасоўвалася на лодцы, і паспяхова ліквідавалі ворагаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Заўважым, 73-й марскі цэнтр спецыяльных аперацый імя Кашавога атамана Анціна Галатага (73 МЦСПА) - гэта частка спецыяльнай разведкі Сіл спецыяльных аперацый Узброеных сіл Украіны, якая ў мірны час дыслакуецца ў г. Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.

Байцы расказалі, што іх задачай было высадзіцца на адным з астравоў у вусці Дняпра Херсонскай вобласці, правесці выведку і заняць пазіцыі. На працягу дня спецназаўцы заўважылі на вадзе катар з дыверсійна-выведвальнай групай акупантаў і адкрылі шчыльны агонь з кулямётаў. Падчас выканання аперацыі ніводны з украінскіх ваяроў не быў паранены або забіты, а вось варожую ДРГ цалкам абясшкодзілі.

Апошнія навіны