BE RU EN

Расейская балерына Валачкова стала «наводчыцай» для нападу дронаў пад Масквой

  • 31.05.2023, 9:23

Выведнікі падзякавалі Валачковай за «зліванне» каардынат важнага аб'екта Мінабароны РФ.

«Шчырыя» спробы расейскай прымы-балерыны Анастасіі Валачковай дапамагчы аператарам беспілотнікаў, якія 30 траўня атакавалі Маскву, не засталіся незаўважанымі. За тое, што яна знайшла магчымасць перадаць важную інфармацыю, міжнародная выведная супольнасць InformNapalm выказала ёй "строгую падзяку".

Расейская балерына, чыё імя ўжо даўно асацыюецца са словам "шпагат", сваім відэа дапамагла вызначыць размяшчэнне важнага аб'екта Мінабароны РФ. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Telegram-канала InformNapalm.

Сама балерына жыве ў пад Масквой на адрасе: Маскоўская вобл., с.Нікола-Урупіна, вуліца акадэміка Зусіка, дом 15. Даведаўшыся дзякуючы ейнаму відэа, што гэта побач з вайсковай часткай, выведнікі InformNapalm высветлілі, дзе размешчаны расейскі вайсковы аб'ект.

«Міжнародная выведная супольнасць InformNapalm выказвае «строгую падзяку» расейскай балерыне-карэктавальніцы Анастасіі Валачковай, якая знайшла магчымасць перадаць інфармацыю, што раніцай чула выбухі дронаў, а таксама, што непадалёк ад яе знаходзіцца вайсковая частка. Дзякуючы гэтым звесткам мы высветлілі, што дом Валачковай знаходзіцца на адлегласці 1,5 км ад расейскай в/ч 11105-2 (інжынерны батальён), якая дыслакуецца на адрасе: Маскоўская вобл., Інжынерны-1», – паведамілі ў міжнароднай супольнасці.

Так прыхільніца Пуціна Валачкова нечакана стала карэктавальніцай для аператараў дронаў.

«Валачкова чарговы раз паказала, што ўмее «сядаць на шпагат», – іранічна адзначылі ў InformNapalm.

Апошнія навіны