Афіцэр спецвойскаў: Лукашэнка захваляваўся пасля ганьбы Пуціна
- 31.05.2023, 8:42
Рэйд патрыётаў у прымежны абшар можа скончыцца зменай улады ў Менску.
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі звольніў галоўнага памежніка краіны. Да такой пастановы Лукашэнку магла падштурхнуць аперацыя "вызвалення" Белгародчыны ў Расеі.
Пра гэта "24 каналу" расказаў афіцэр 1-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння імя Івана Богуна Тарас Беразавец.
Лукашэнка хвалюецца пасля ганьбы Пуціна
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 траўня змяніў кіраўніка памежнай службы Беларусі Анатоля Лапо. Сярод іншага гэта можа сведчыць пра тое, што Лукашэнка выяўляе нэрвовасць пасля нядаўніх падзей у Расеі.
«Гэтаму паспрыяў рэйд РДК на Белгародчыну. Межы Расеі былі зусім неабароненыя.
Бачачы ганьбу, якую зладзілі Пуціну, ён, імаверна, згуляў на апярэджанне. Разумеючы, што ўсё не так з памежнай службай у Беларусі, ён прэвентыўна змяніў кіраўніка памежнай службы», - адзначыў Тарас Беразавец.
Лукашэнка ўсведамляе, што яго можа спасцігнуць такі ж лёс. Аднак, калі такая аперацыя, як у Расеі, пачнецца на межах Беларусі, з вялікай імавернасцю патрыятычна настроеныя аддзелы не спыняцца да Менска.
Ядзерная зброя ў Беларусі
Заўважым, што гэтымі днямі Расея і Беларусь афіцыйна зацвердзілі размяшчэнне тактычнай ядзернай зброі на прымежных тэрыторыях Беларусі. Зрэшты, мабыць, ядзерная зброя апынулася там яшчэ некалькі месяцаў таму. Афіцэр УСУ адзначыў, што падрыхтоўчы этап і яе перавоз пачаўся яшчэ летам мінулага года.
Сярод іншага праведзеныя рамонтныя работы на ядзерных сховішчах, якія засталіся ў Беларусі з часоў Савецкага Саюза.
“Трэба сказаць, што яны былі ў добрым стане. Бо на працягу мінулых дзесяцігоддзяў з моманту раскідання СССР беларускія ўлады ўкладалі ў іх грошы і падтрымлівалі іх у належным тэхнічным стане», - падкрэсліў Беразавец.
Такім чынам, запатрабаваўся мінімальны "касметычны рамонт" на грошы Пуціна. Тактычная ядзерная зброя ў Беларусі патрэбная Пуціну для таго, каб пагражаць Украіне. Хоць цяпер небяспекі яе ўжывання няма, наогул яе выключаць нельга.