BE RU EN

У Кіеве падаючы адломак расейскай ракеты ледзь не трапіў у маршрутку

  • 29.05.2023, 17:29

Шакавальны відэафакт.

У Кіеве ў панядзелак, 29 траўня, адломак расейскай ракеты ўпаў на праезную частку. Гэты момант зафіксавала камера відэаназірання, піша New Voice.

На кадрах бачна, як па дарозе праязджае маршрутка, а ўжо праз секунду падае знішчаная расейская ракета. Затым у яе ўразаецца аўто, якое ехала за грамадскім транспартам.

Інцыдэнт адбыўся ў Абалонскім раёне Кіева. Папярэдне, пасажыры і кіроўца аўтобуса не пацярпелі.

Расея атакавала Украіну ў панядзелак удзень, 29 траўня, 11 балістычнымі і крылатымі ракетамі. Сілы супрацьпаветранай абароны знішчылі ўсё над Кіевам і вобласцю.

Апошнія навіны