Захад прызначыў Кітай адказным за Расею
- ЭЛЬ МЮРЫД
- 20.05.2023, 20:58
Бжэзінскі не думаў, што Пуцін так хутка разбурыць РФ.
Захад прызнаў права Кітая на сеньяраж над Расеяй і прызначае яго адказным за дзеянні яго падапечнага. У перакладзе заклік «сямёркі» можна трактаваць як перадачу адказнасці за паводзіны сваёй «шасцёркі» на Пекін.
У свой час Бжэзінскі разглядаў альянс Кітая і Расеі як вельмі непажаданы для ЗША. Аднак Бжэзінскі наўрад ці меркаваў, што Пуцін так хутка і настолькі паспяхова разбурыць вайсковы патэнцыял і эканоміку краіны, апусціўшы іх да такіх нізкіх адзнак.
Найлепшага кіраўніка Расеі з пункту гледжання яе знішчэння амерыканцы наўрад ці знайшлі б, таму ідэалагема Бжэзінскага перажывае пэўную трансфармацыю, і цяпер наадварот, для ЗША ў святле супрацьстаяння з Кітаем стратэгія «навесіць» на Пекін непад'ёмны груз выглядае значна больш перспектыўнай.
У тым выпадку, калі Захад здолее прымусіць Кітай узяць у кіраванне Расею, ён здолее двойчы выйграць – пазбавіць сябе ад праблем з тэрыторыяй «чорнай дзіркі», якая ўзнікае, і запусціць працэс пагаршэння агульнага становішча Кітая, бо цягнуць на сабе непадʼёмны груз у выглядзе гіганцкай хаатызаванай тэрыторыі – гэта праблема, якая будзе больш знясільваць Кітай, чым спрыяць яго развіццю.
Так, кітайцы атрымаюць эксклюзіўны доступ да расейскіх рэсурсаў і вайсковага патэнцыялу, які хутка знікае, але ці будзе гэта адэкватнай заменай вымушаным расходам на падтрыманне хоць нейкай стабільнасці на гэтай тэрыторыі?
Вось і сямёрка мяркуе, што наўрад ці. Таму Кітаю пачынаюць актыўна «ўпіхваць» Расею, ад чаго пакуль Пекін імкнецца ўхіліцца. Але ці атрымаецца – гэта вялікае пытанне.
Для нас радасці ва ўсім гэтым мала. Кітайцы ў дачыненні да нас будуць паводзіць сябе як акупанты, уласна, па-іншаму яны і не могуць. Але пакуль існуе цяперашні рэжым, іншай будучыні нам не даюць.
Эль Мюрыд, Telegram