BE RU EN

Нідэрланды скасавалі ўгоду аб продажы F-16 прыватнай кампаніі

  • 20.05.2023, 20:18

Іх можа атрымаць Украіна.

Нідэрланды скасавалі ўгоду аб продажы сваіх F-16 прыватнай кампаніі Draken International, паведаміў нідэрландскі рэсурс абароннай аналітыкі Oryxspioenkop.

"Мілітарны партал" паведамляе, што кампанія, якая займаецца падрыхтоўкай лётчыкаў, павінна была атрымаць 40 F-16. Першыя 12 знішчальнікаў Нідэрланды ўжо прадалі ў 2022 годзе. Аднак апцыён на яшчэ 28 знішчальнікаў не быў рэалізаваны.

У 2021 годзе Мінабароны Нідэрландаў паведамляла, што гэтыя 28 знішчальнікаў павінны быць выведзены з эксплуатацыі да траўня 2024 года. СМІ піша, што, магчыма, яны будуць перададзеныя Паветраным сілам УСУ.

Oryxspioenkop таксама мяркуе, што гэтыя знішчальнікі перададуць Украіне, паведамляе Reuters.

Апошнія навіны