Bild распавяла пра пастку, якую могуць рыхтаваць УСУ ў Бахмуце
- 20.05.2023, 18:47
Украінскае войска паспяхова заходзіць у флангі расейскіх наймітаў.
УСУ, магчыма, гатовыя выйсці з Бахмута, каб прывабіць наймітаў ПВК «Вагнера» ў пастку. Цяпер украінскія вайскоўцы паспяхова заходзяць у флангі «вагнераўцаў» каля гэтага горада.
Такі пункт гледжання агучыў журналіст нямецкай газеты BILD Філіп Фабіян, каментуючы сённяшнюю заяву гаспадара «вагнераўцаў» Яўгена Прыгожына аб нібыта поўным «захопе» Бахмута, якое, пасля было зняпраўджанае Міністэрствам абароны Украіны.
На думку аналітыка, не выключана, што Украіна "рыхтуецца страціць Бахмут на першым этапе, каб затым адбіць яго з флангаў". Украінскія вайскоўцы разлічваюць, што «калі Бахмут упадзе, арды расейскіх наймітаў апынуцца там у пастцы, пазбавіўшыся магчымасці як прасоўвацца на захад, так і адыходзіць ва ўсходнім напрамку, дзе іх чакаюць загараджальныя часткі расейскага войска».
Акрамя таго, назіральнікі звяртаюць увагу, што Прыгожын рабіў заявы аб "захопе" Бахмута, знаходзячыся ў раёне чыгуначнага вакзала.