Расейскія СМІ паведамілі аб спробе прарыву ўкраінскіх вайскоўцаў у Белгарадскую вобласць
- 20.05.2023, 18:26
Завязаўся бой.
Пракрамлёўскія тэлеграм-каналы Baza, Mash і Shot у суботу ўдзень паведамілі пра спробу прарыву ўзброенай групы з тэрыторыі Украіны ў Белгарадскую вобласць.
Baza сцвярджае, што ўвечары 19 траўня ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава, гранатамётам, снайперскімі вінтоўкамі і кулямётамі людзі ўступілі ў перастрэлку з расейскімі памежнікамі.
Інцыдэнт, як сцвярджаецца, адбыўся за адзін кіламетр ад мяжы, у раёне вёскі Чырвоны Хутар.
Аперштаб Белгарадскай вобласці паведаміў, што інфармацыя аб спробе прарыву дыверсійнай групы з тэрыторыі Украіны не адпавядае рэчаіснасці.