Украінскія вайскоўцы: Баі за Бахмут працягваюцца
- 20.05.2023, 17:03
Мінабароны Украіны і УСУ зняпраўдзілі заяву Прыгожына.
Верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын удзень 20 траўня заявіў, што Бахмут у Данецкай вобласці цалкам захоплены расейскімі акупантамі. Гэтую інфармацыю зняпраўдзілі ва ўкраінскім Міністэрстве абароны.
Са слоў намесніцы міністра абароны Украіны Ганны Маляр, зараз нашы абаронцы «кантралююць пэўныя прамысловыя і інфраструктурныя аб'екты гэтага раёна і прыватны сектар», піша unian.net.
«У Бахмуце цяжкія баі. Сітуацыя крытычная. Разам з тым, нашы войскі трымаюць абарону ў раёне «Літак», – напісала яна.
Поўную акупацыю ўкраінскага горада-крэпасці не пацвярджае і спікер усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты.
«Гэта не праўда. Нашы падраздзяленні працягваюць баі ў Бахмуце», – сказаў ён у каментары Reuters.