Прыгожын заявіў, што «вагнераўцы» пакінуць Бахмут 25 траўня
- 20.05.2023, 16:09
Горад нібы ўзяты.
Верхавод ПВК «Вагнера» Яўген Прыгожын паведаміў аб тым, што нібы ўзяў Бахмут. З ягоных слоў, горад быў захоплены а 12 гадзіне дня.
Кіраўнік ПВК адзначыў, што з 25-га траўня байцы "Вагнера" будуць сыходзіць з горада.
Прыгожын заявіў, што горад бралі толькі яго найміты і раскрытыкаваў Мінабароны і Генштаб РФ.
Адзначым, што УСУ актыўна атакуюць расейскія войскі ў наваколлях Бахмута. Заява Прыгожына можа не адпавядаць рэчаіснасці.