Камандзір падраздзялення Terra: Расейцаў у Бахмуце бяруць у «агнявы мяшок»
- 20.05.2023, 13:33
Аблога адбываецца з трох бакоў.
Камандзір падраздзялення Terra ў складзе 3-й АШБр Мікалай Волахаў у інтэрв'ю Radio NV распавёў, што калі ўкраінскім абаронцам атрымаецца акружыць Бахмут з флангаў, вагнераўцам не будзе дзе трымаць абарону.
«Калі ў нас атрымаецца рэалізаваць паглыбленне на флангах, мы зможам узяць Бахмут у так званы агнявы мяшок, гэта значыць трохбаковая аблога, то, вядома, у ворага там будуць значныя праблемы», – сказаў Волахаў у эфіры Radio NV.
Камандзір падраздзялення Terra выказаў меркаванне, што гэтага баіцца верхавод вагнераўцаў Яўген Прыгожын, таму што «горада не засталося ўжо фактычна, усё зруйнавана з зямлёй» і «трымаць абарону фактычна няма ў чым».
«Відаць, за гэта перажывае Прыгожын. Відаць, пра гэта гаворыць нашае вышэйшае вайсковае кіраўніцтва», — адзначыў ён.
19 траўня намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла ў эфіры тэлемарафону, што войскі РФ спрабуюць вярнуць страчаныя кіламетры пад Бахмутам, але ўкраінскія вайскоўцы адбіваюць усе атакі.
Пазней Ганна Маляр паведаміла, што ўкраінскім вайскоўцам удалося вызваліць прыкладна 20 квадратных кіламетраў на поўначы і поўдні прадмесця Бахмута.