Двое менчукоў зарабілі мільёны на абмене крыптавалюты
- 20.05.2023, 12:57
Іх грошы забярэ падатковая.
Міліцыя вылічыла двух менчукоў, якія займаліся незаконным абменам крыптавалюты. Адзін з іх абменьваў у тым ліку скрадзеныя грошы на крыптавалюту, піша прэс-служба МУС.
- Выяўлены электронныя партманэты фігуранта на розных біржах. Падчас сваёй супрацьпраўнай дзейнасці мужчына атрымаў прыбытак больш за 3,2 мільёны рублёў.
Іншы жыхар Менска на крыптаабменных аперацыях зарабіў амаль 2 мільёны рублёў.
- Улічваючы, што ў іх дзеяннях бачныя прыкметы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, матэрыялы перадалі ў падатковую інспекцыю. Незаконна атрыманы даход будзе спагнаны ў бюджэт дзяржавы, - адзначае МУС.
Згодна з дэкрэтам нумар 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі", фізічныя асобы не могуць весці прадпрымальніцкую дзейнасць у абарачэнні крыптавалюты.