BE RU EN

«Нік і Майк»: Свет асіплага Лукашэнкі скурчыўся

  • 20.05.2023, 12:22

Узурпатар вые ад зайздрасці.

Аўтары тэлеграм-канала «Нік і Майк» правялі параўнальны аналіз мінулага тыдня ў замежнай палітыцы:

1. Уладзімір Зяленскі ўзяў удзел у саміце Лігі Арабскіх Дзяржаў. Атрымаў адназначна больш лаяльнае стаўленне да Украіны ў вайне, гуманітарную фінансавую падтрымку і прапановы пасярэдніцтва ў кантактах з Крамлём.

Адзіны, хто быў не вельмі задаволены, - гэта Башар Асад, якому прамова Зяленскага аб знішчэнні Украіны да болю нагадала гісторыю пра такое ж сціранне з твару зямлі сірыйскіх гарадоў. Сціралі з твару зямлі тыя ж самыя бравыя ваякі расейскіх ВКС. Суравікін, які атрымаў тытул Сірыйскага мясніка, працягнуў тое ж самае ва Украіне.

З саміту Лігі Уладзімір Зяленскі накіраваўся ў Хірасіму на саміт G7, які дэ-факта ператварыўся ў G8 (яшчэ адна перамога геастратэга з Крамля), дзе будуць новыя санкцыі для агрэсараў, новыя пакеты гуманітарнай і вайсковай дапамогі.

2. Сі Цзіньпін правёў саміт новага аб'яднання C5, які хутчэй за ўсё стане рэальнай процівагай АДКБ, якая зрэдку падае прыкметы жыцця. Удзельнікі саміту - Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан, Туркменістан і Узбекістан у старажытнай сталіцы Кітая атрымалі 3,6 млрд даляраў бязвыплатна на ўсіх і канкрэтныя прапановы аб умацаванні бяспекі ў выглядзе пераходу пад кітайскі парасон.

Удзел у саміце крыху палепшыў ганебны прыезд на 9 траўня ў Крэмль і рэзка кантраставаў з сумным сняданкам змястоўнымі гутаркамі і новымі перспектывамі. Пры выглядзе лічбаў бязвыплатнай кітайскай дапамогі дзесьці завыў ад зайздрасці сіняпалы сінягуб.

3. Недакурак з бункера праз відэасувязь засведчыў падпісанне пагаднення аб будаўніцтве новай чыгункі з Іранам, на якое Расея выдасць крэдыт. Ці варта казаць аб тым, што большая частка грошай будзе распілаваная, а будаўніцтва не будзе хуткім? Недакурак наўрад ці дажыве да канца гэтай будоўлі стагоддзя.

Удзел у саміце наконт міжнацыянальных дачыненняў з феерыяй аб піве, шпікачках і прыдурках стаў урачыстасцю ўнутранай дыпламатыі. А гэта ж проста на экраны без рэтушы прарваўся ўнутраны свет з пазалочаных нясмачных палат.

4.Асіплы сіняпалы сінягуб сустрэўся з некалькімі расейскімі губернатарамі і цэлым міністрам замежных спраў Нікарагуа. Пра губернатараў усё і так зразумела, але спадару Манканда хацелі б нагадаць, што вялікі паход хунты ў Венесуэлу, Балівію і Эквадор скончыўся, як толькі ў краін скончыліся грошы. Пазыкі і скандалы разграбаюць дагэтуль.

Ах так, яшчэ падпісана поўная расейскіх наратываў супольная заява краін-агрэсараў і прайшла парламенцкая асамблея краін АДКБ у Менску, дзе паспрабавалі гэтае ж трызненне агучыць. Але нават супольную заяву прыняць не ўдалося. На фоне візіту лідараў большасці краін ў Кітай тым больш відавочна, чаму. У Менску проста адбылі нумар. Каментары залішнія.

Свет двух агрэсараў скурчыўся да Ірана, Сірыі, Нікарагуа. Ёсць яшчэ КНДР і Эрытрэя. Цэнтральная Азія працягне дрэйф у бок Кітая. Які можа некалькі адцягнуцца ад Тайваня на тое, што само плыве ў рукі.

Украіна далей набывае супольнікаў па ўсім свеце. Вынік вайны прадвызначаны.

Апошнія навіны