BE RU EN

У Грузіі ўзялі «ў аблогу» гатэль з дачкой Лаўрова

  • 20.05.2023, 11:59

Расейка прыехала ў Кахетыю на вяселле.

Падсанкцыйная дачка міністра замежных спраў Кацярына Вінакурава (Лаўрова) прыехала ў Грузію на вяселле брата свайго мужа Аляксандра Вінакурава.

Такую выснову зрабіў грузінскі апазіцыйны тэлеканал Mtavari, спасылаючыся на сацсеткі самой Вінакуравай і яе сяброў, праўда зараз усе іх старонкі чамусьці закрытыя.

Вяселле сваяка Вінакуравай праходзіць, паводле інфармацыі журналістаў, у гістарычным краі на ўсходзе Грузіі - у Кахэціі.

Застолле зяць Лаўрова арганізаваў у пяцізоркавым гатэлі Kvareli Lake Resort. СМІ даведаліся аб прыбыцці Лаўрова-Вінакурава ў гатэль, патэлефанаваўшы ў Kvareli Lake Resort ад асобы нібыта кур'ера з нагоды дастаўкі букета дачкі расейскага міністра. Тамака пацвердзілі яе прыезд.

Аднак пазней адміністрацыя гатэля заявіла, што наведвальнікаў з такім прозвішчам у іх няма, абвінаваціўшы журналістаў у дэзінфармацыі. Грузінскія ўлады пакуль ніяк не каментавалі прыбыццё сваякоў Сяргея Лаўрова.

Тым часам «Радыё Свабода» паведамляе, што каля гатэля запланаваны пратэст, на месцы ўжо дзяжураць паліцыянты.

Нагадаем, што пратэсты ў Грузіі ўспыхнулі з новай сілай 19 траўня 2023 года - пасля таго, як Тбілісі аднавіў пасажырскае авіязлучэнне з Масквой.

Апошнія навіны