Беспілотнік учыніў перапалох у цэнтры Масквы
- 20.05.2023, 10:49
Дрон знайшлі на тэрыторыі Акадэміі воднага транспарту.
Беспілотнік знайшлі на тэрыторыі Акадэміі воднага транспарту ў цэнтры Масквы.
Пра гэта паведамляе расейскі тэлеграм-канал «База».
Дрон з камерай знайшоў ахоўнік падчас ранішняга абходу тэрыторыі ВНУ на Новаданілаўскай набярэжнай.
Цяпер на месца едуць супрацоўнікі паліцыі. Таксама чакаюць прыезд узрыватэхнікаў. Хто запусціў беспілотнік, і як ён трапіў на тэрыторыю - невядома.