Бой ішоў 30 гадзін: 13 байцоў УСУ атакавалі больш за 200 расейцаў і знішчылі танк
- 20.05.2023, 10:33
Ветэран войска ЗША расказаў падрабязнасці контратакі.
Больш за 10 абаронцаў Украіны больш як 24 гадзтіны вялі бой супраць сотняў расейскіх акупантаў і супрацьстаялі варожай бранятэхніцы.
Байцы УСУ не толькі выстаялі, але і знішчылі адзін танк супраціўніка, паведаміў у Twitter ветэран амерыканскага войска Юры Блят, які пераехаў ва Украіну ў 2012-м.
«На працягу 30 гадзін - 13 чалавек. Украінцы і некалькі чальцоў маёй каманды контратакавалі пазіцыю, захопленую раней учора (18 траўня - Рэд.) расейцамі... 30 гадзін гэтыя адважныя жаўнеры пратрымаліся супраць некалькіх танкаў (адзін з іх яны знішчылі), некалькіх БМП і больш 200 расейскіх салдат…», - расказаў ён.
Вайсковец дадаў, што байцы УСУ адціскалі супраціўніка назад на працягу 30 гадзін. «Ператвараем гэты дзень у дзень крыві для расейцаў. Ніводны сябра маёй каманды ці падраздзялення, часткай якога мы з'яўляемся, не пацярпеў», - падкрэсліў ветэран войска ЗША.