Прапагандыст Маркаў: Улады РФ гатовы да ганаровай капітуляцыі
- 20.05.2023, 10:21
У Крамлі нечакана змянілі наратывы.
Крэмль пачынае дазавана ўводзіць у інфармацыйную прастору намеры «дамовіцца» з Украінай, піша dialog.ua.
Блізкі да прапагандысцкага асяроддзя Пуціна «палітолаг» Сяргей Маркаў сцвярджае, што ўлады РФ гатовыя да мірных перамоў.
Пры гэтым ЗША нібыта не дазволяць гэтага зрабіць, бо хочуць «цалкам заняволіць Расею».
«Нашы ўлады гатовыя пайсці...Там сапраўды ахвочых ганаровую капітуляцыю прывесці дастаткова шмат. Але ніхто ім ганаровую капітуляцыю не дазволіць», - запэўніў ён.
Паводле версіі «палітолага» РФ, Белы дом будзе намагаць на сапраўдным разгроме Расеі і поўным яе падпарадкаванні.