BE RU EN

«Прыніжаны Крэмль б'ецца ў канвульсіях»

  • 20.05.2023, 8:56

Расея саступае нават на «сваім» полі бою.

Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага вітаюць у якасці лідара вольнага свету, а агрэсара Расею ўсюды зневажаюць. Павагу за грошы не купіш, украінская дзяржава абараніла сваё меркаванне і слова. Уладзіміра Пуціна і яго краіну разглядаюць як вартую жалю. Расея непазбежна зазнае ваенную паразу. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

На сваёй Twitter-старонцы ён расказаў аб тым, што Украіна дамаглася сусветнай падтрымкі - Зяленскага вітаюць як лідара вольнага свету, а РФ зневажаюць нават у тых рэгіёнах, якія Масква ўважае за «свае».

«Мала існуе ў свеце задавальненняў, большых, чым сузіранне рэакцый Масквы на візіты Прэзідэнта Зяленскага. Як дэман, акроплены святой вадой, Крэмль б'ецца ў канвульсіях. Выкарыстоўвае сеткк дзесяцігоддзямі прыкормленых агентаў, прадажныя СМІ, агентаў уплыву. Марныя спробы закрычаць, перакрычаць, сабатаваць - і кожны раз беспаспяхова, зноў і зноў сутыкаючыся са знявагай нават у тых рэгіёнах, якія па-імперску ўважаў за «свае» або ў дачыненні да якіх спрабаваў пераканаць у гэтым астатні свет», - адзначыў Падаляк.

Паводле ягоных слоў, павага - сапраўдная сіла, якую не купіць за грошы ці хабары. Украіна прымусіла сябе паважаць, а Пуціна і ягоны рэжым чакае непазбежная ваеннае параза.

«На кожнай сустрэчы гучыць проста ці сігналізуецца ўскосна: час Пуціна (Уладзімір Пуцін, расейскі дыктатар) і ягоныя зграі злачынцаў мінулі. Нават там, дзе іх не разглядаюць за дрэнных, іх разглядаюць як вартых жалю. Расея зазнае ваенную паразу, і гэта непазбежна. Міжнароднае права будзе вернутае на парадак дня. Час абмяркоўваць пасляваенны лад свету», - падкрэсліў Міхаіл Падаляк.

Апошнія навіны