BE RU EN

З'явіўся трэйлер фільма «Творца» пра варожасць людзей і штучнага інтэлекту

  • 18.05.2023, 21:12

Фільм выйдзе на экраны 29 верасня.

Выйшаў трэйлер фільма «Творца» пра супрацьстаянне людзей і штучнага інтэлекту. Відэа з’явілася на YouTube-канале 20th Century Studios.

На афіцыйным сайце фільма гаворыцца пра Джошуа, былога агента спецслужбаў, завербаванага для палявання на «Творцу». Гэта архітэктар прасунутага штучнага інтэлекту, распрацаванага для абароны чалавецтва з дапамогай сакрэтнай зброі.

Пасля Джошуа і ягоная каманда атрымалі задачу знішчыць яго, але выявілі, што зброя канца свету – гэта штучны інтэлект у выглядзе маленькага дзіцяці. Вядома, Джошуа не змог яго забіць і ў выніку прытуліў дзіця.

Рэжысёрам і аўтарам канцэпцыі фільма стаў Гарэт Эдвардс, той самы рэжысёр, які зняў «Rogue One». Джон Дэвід Вашынгтон (Тэнэт) гуляе Джошуа, галоўнага героя, які гаруе праз знікненне сваёй жонкі, ролю якой выконвае Джэма Чан. Фільм выйдзе на экраны 29 верасьня.

Апошнія навіны