BE RU EN

Дыктатар пры смерці?

  • 12.05.2023, 15:04

Што магло адбыцца з Лукашэнкам, які раптоўна знік пасля 9 траўня.

Як паведамляў сайт Charter97.org, пасля імклівага пагаршэння стану здароўя дыктатар Лукашэнка не з'яўляецца на публіцы ўжо трэці дзень.

Інфармацыя аб пагаршэнні здароўя Лукашэнкі з'явіліся 9 траўня, ён не выступіў з прамовай на плошчы Перамогі ў Менску, а парад у Маскве пакінуў першым, нават не ўскладаючы кветкі і ні з кім не размаўляючы, піша korrespondent.net.

Ісці не можа, рука забінтаваная

На парадзе ў Маскве 9 траўня Лукашэнка не змог прайсці некалькі сотняў мэтраў да месца ўскладання кветак разам з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтамі Таджыкістана, Кіргізстана, Казахстана, Узбекістана, Туркменістана, а таксама прэм'ерам Арменіі. Акрамя таго, Лукашэнка не быаў на сняданку, які Пуцін зладзіў для замежных гасцей, а на ягонай руцэ заўважылі бінт.

Паводле звестак брытанскага выдання Mirror, Лукашэнка благаў Пуціна дазволіць яму не прыязджаць у Маскву з «медыцынскіх прычын». Але Пуцін, які імкнуўся паказаць, што ён не знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі праз уварванне ва Украіну, намагаў ягонага прыезду.

У артыкуле таксама гаворыцца, што Лукашэнка пакутуе ад залішняй вагі, вострай праблемы з каленам і сур'ёзных праблем са спінай. Акрамя таго, выданне сцвярджае, што па дарозе ў аэрапорт у Маскве Лукашэнку суправаджала “хуткая дапамога”.

Адмовіўся ад выступу

Яшчэ больш дзіўна Лукашэнка сябе павёў падчас урачыстых акцый 9 траўня ў Менску. Дыктатар адмовіўся прамаўляць, а замест яго гэта зрабіў міністр абароны.

Такое «даручэнне» - экстраардынарная сітуацыя для Беларусі, дзе Лукашэнка мае абсалютную ўладу. Здаецца, праблемы са здароўем больш сур'ёзныя, чым можа здавацца», - адзначаюць беларускія СМІ.

Паводле звестак «Нашай Нівы», прапагандысты не чакалі, што замест Лукашэнкі будзе выступаць Хрэнін, і ўжо падрыхтавалі трансляцыю пад ягоную прамову. Журналісты таксама звярнулі ўвагу, што на апошняй афіцыйнай акцыі ў Менску дыктатар меў асіплы голас.

Лукашэнка з'ехаў з плошчы адразу пасля кароткай цырымоніі ўскладання кветак.

На што хворы

Украінскія журналісты паказалі відэа Лукашэнку з параду ў Маскве медыцынскай экспертцы Марыне Ерынай, лекарцы-тэрапеўту, фізіятэрапеўту. Першае, што кідаецца ў вочы, ён вельмі марудна і неяк з намаганнем ходзіць.

«Гэта можа сведчыць і пра перанесеную стомную хваробу, той жа грып або Covid-19. А можа паказваць на болевы сіндром сцегнавога або каленнага сустава, з якім ён спрабуе управіцца, але гэта не выходзіць…. Можна выказаць здагадку пра кілу або пратрузію дыскаў хрыбта… Бо ён высокага росту - больш за 182 см, не худзенькі, дый век (68 гадоў) найбольш уразлівы для такіх захворванняў», - адзначыла Ерына.

Што да павязкі на руцэ, то лекарка звярнула ўвагу на тое, што яна фіксуе вялікі палец кісці: «Магчыма, гэта расцягненне або траўма сухажылля. А вось калі прыгледзецца да ягоных пазногцяў на руцэ, то дэфармацыі пазногцевай пласціны могуць паказваць на псарыяз». А пры гэтай хваробе, са слоў лекаркі, можа развіцца псарыятычны артрыт. Адным з яго выяўленняў акурат і з'яўляецца пашкоджанне міжфалангавых суставаў першых пальцаў кісцяў.

Апошнія навіны