BE RU EN

Якую працу і заробак прапануюць беларусам, гатовым працаваць толькі ноччу

  • 29.04.2023, 13:42

Начным часам працы называецца перыяд з 22:00 да 6:00.

Калі вы стаміліся рана прачынацца дзеля таго, каб раніцай прыехаць на працу, можаце пашукаць для сябе варыянт начной працы. «Анлайнер» паглядзеў, што прапануюць сайты, якія публікуюць вакансіі.

Такія прапановы працы ўначы журналісты ўбачылі на сайце rabota.by:

Супрацоўнік рэстарана ў «Бургер Кінг» (заробак ад 1020 руб. да выліку падаткаў), а таксама ў KFC (заробак не пазначаны).

Адміністратар фітнэс-клуба ў GYM24 (500–600 руб.).

Адміністратар у краму «Еўраопт» (1200–1500 руб. да выліку падаткаў).

Танцоўшчык/танцоўшчыца ў кампанію «Радыё ГАГА», якая займаецца арганізацыяй шоу-праграмаў (ад 1500 руб.).

Камплектавальнік тавараў у «Караван Камберлі» – гэта дыстрыб'ютар у Беларусь кавы папулярных марак накшталт Lavazza, Dallmayr і іншых (1300–1800 руб.).

Спецыяліст кол-цэнтра ў «Свабодны доступ» – тут займаюцца паслугамі ўскрыцця замкоў (1500–2300 руб. да выліку падаткаў).

Аператар на вытворчасці аўтамабільных вадкасцяў у «КПЛЮСАВТО» (ад 1500 руб.).

Прыбіральнік/прыбіральніца на вытворчасць хлебабулачных вырабаў «ЭлітПартнёр» (1395 руб. да выліку падаткаў).

Такія прапановы атрымалася знайсці на сайце praca.by:

Кухар у кавярню «Сатурн» (ад 1300 руб.).

Сядзелка, паслугі якой будзе прапаноўваць кампанія «Добрыя людзі» (500–1200 руб. да выліку падаткаў).

Кіроўца-экспедытар у «Чэмп-Груп» (ад 1200 руб.).

Грузчык, які будзе займацца ў кампаніі «ВАМэкспрэсБай» загрузкай аўтамабіляў у рэйс (1200 руб.).

Кіроўца ў «Яндэкс.Таксі» (ад 1600 руб.).

Слесар рамонту грузавых аўто ў «ВІТ-М» (1500–2000 руб.).

Прадавец-кансультант у ламбард (вакансія арганізацыі «Авасор»).

Начным часам працы называцца перыяд з 22:00 да 6:00. У працы ў гэты час нельга задзейнічаць цяжарных жанчын, асобаў маладзейшых за 18 гадоў, а таксама людзей з інваліднасцю пры ўмове, што такая праца забаронена ім індывідуальнымі праграмамі рэабілітацыі. З пісьмовай згоды могуць працаваць людзі з інваліднасцю, калі няма абмежаванняў у індывідуальных праграмах рэабілітацыі, і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (дзяцей з інваліднасцю да 18 гадоў).

Апошнія навіны