Чараваты пра Бахмут: Ворагі завуць яго другім Сталінградам
- 27.04.2023, 21:37
Горад стаў практычна непрыдатны для жыцця.
У выніку баявых дзеянняў у Бахмуце Данецкай вобласці разбураная або пашкоджаная большасць будынкаў. Пра гэта заявіў спікер усходняй групоўкі войскаў УСУ Сяргей Чараваты 27 красавіка ў эфіры тэлемарафону, які ў YouTube трансляваў тэлеканал «Рада».
«Ён [Бахмут] істотна знішчаны. Нават самі ворагі называюць яго другім Сталінградам. Магчыма, яны нешта іншае хочуць гэтым сказаць, але гэтым яны паказалі ступень знішчэння горада. Ён на гэты момант амаль не прыдатны для жыцця, большасць будынкаў істотна пашкоджаная», – расказаў ён.
Як адзначыў спікер Усходняй групоўкі войскаў, у горадзе па-ранейшаму застаюцца і цывільныя, якія адмовіліся пакідаць сваё жыллё. Цяпер мірных жыхароў цяжка эвакуяваць праз інтэнсіўныя баявыя дзеянні ў гарадской забудове, дадаў Чараваты.