BE RU EN

У Данецкай вобласці бацька накрыў сабой параненага сына падчас варожай атакі

  • 27.04.2023, 21:03

Выратаваў коштам уласнага жыцця.

У Данецкай вобласці падчас бою загінуў вайсковец Ігар Рудэнка. Ён накрыў сабой параненага сына Рэната, з якім разам пайшоў на вайну, і выратаваў яго коштам уласнага жыцця.

Гісторыю сям'і расказалі «Факты».

Рэнат Рудэнка з Вінніцкай вобласці пайшоў на вайну добраахвотнікам, а айцец Ігар далучыўся да сына, каб яго засцерагаць, расказаў малодшы брат Рэната Аляксандр Рудэнка.

Рудэнкі ахоўвалі адну з важных трасаў у кірунку Аўдзееўкі каля населенага пункта Новабахмутаўка Данецкай вобласці. 8 красавіка там была цяжкая стралковая бітва. 9 красавіка ўкраінскіх вайскоўцаў расейцы абстрэльвалі ракетамі.

Рудэнкі ахоўвалі адну з важных трасаў у кірунку Аўдзееўкі. 8 красавіка там была цяжкая стралковая бітва. А на наступны дзень, 9 красавіка, па трасе пачалі рухацца расейскія танкі. Пазіцыю ўкраінскіх вайскоўцаў расейцы абстрэльвалі ракетамі.

Першым атрымаў раненне Рэнат – снарад патрапіў яму ў правую нагу і разарваўся.

«Брат ужо не мог сам ісці. Тут ізноў пачалася бітва. Тата застаўся з Рэнатам, заявіўшы субратам, што няхай бы гэта каштавала яму жыцця, але ён не пакіне сваё дзіця», – расказвае Аляксандр.

Мужчыны спрабавалі адпаўзці да хованкі, але расейцы запусцілі дрон. Падчас аднаго з абстрэлаў Ігар накрыў сваім целам сына Рэната. Такім чынам ён выратаваў хлопцу жыццё, але сам загінуў.

«Рэнат адчуў толькі ўдар у плячо. Глядзіць – тата на ім ляжыць паранены. Бацька сказаў, што не адчувае левага боку. Ён быў яшчэ некаторы час у прытомнасці. Паміраючы, тата паспеў сказаць Рэнату, каб ён выжыў і шанаваў сваё жыццё, таму што яно неацэннае», – расказаў Аляксандр.

Пазней Рэнат чуў, што набліжаецца расейская пяхота і быў вымушаны адпаўзці далей, каб выжыць.

Цяпер Рэнат знаходзіцца ў Днепрапятроўскай абласной клінічнай лякарні імя І. Мечнікава. Ён трапіў у лякарню ў коме з вялікай стратай крыві, правая нага была разарваная на шматкі, у левай – раненне калена і сцягна. Загінуламу Ігару Рудэнку ў траўні павінен быў споўніцца 51 год.

Апошнія навіны