Іранскія вайскоўцы захапілі нафтавы танкер пад чужым сцягам
- 27.04.2023, 20:51
Пра гэта паведамілі ВМС ЗША.
У Асманскім заліве іранскія ваенна-марскія сілы захапілі нафтавы танкер пад сцягам Маршалавых астравоў.
Пра гэта піша Associated Press.
ВМС ЗША ідэнтыфікавалі карабель як Advantage Sweet. Паводле звестак спадарожнікавага сачэння, у чацвер у другой палове дня карабель знаходзіўся ў Аманскім заліве на поўнач ад сталіцы Амана, Маската. Карабель выйшаў з Кувейта і ўказаў сваім пунктам прызначэння Х'юстан, штат Тэхас. Пазней карабель падаў сігнал бедства знаходзячыся ў міжнародных водах.
«Дзеянні Ірана супярэчаць міжнароднаму праву і падрываюць рэгіянальную бяспеку і стабільнасць. Іран павінен неадкладна вызваліць нафтавы танкер», – гаворыцца ў заяве 5-га флоту ВМС ЗША.
Спачатку ў ЗША заявілі, што карабель захапіла ваенізаваная Рэвалюцыйная гвардыя Ірана, аднак пазней адзначылі, што гэта зрабілі ваенна-марскія сілы Тэгерана.
Іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва IRNA сцвярджае, што захоп адбыўся пасля таго, як «невядомы карабель сутыкнуўся з іранскім караблём мінулай ноччу ў Персідскім заліве, у выніку чаго некалькі чальцоў іранскага экіпажу зніклі без вестак і атрымалі раненні». У той самы час агенцтва не назвала іншы карабель, які ўдзельнічаў у верагодным сутыкненні.
«Карабель Advantage Sweet быў у Персідскім заліве ў сераду, але ягоныя паводзіны не былі звычайнымі, паколькі ён праходзіў праз Армузскі праліў, праз які праходзіць пятая частка ўсёй нафты, што прадаецца. Іран рабіў абвінавачанні ў іншых захопах, якія пасля распаліся, паколькі стала зразумела, што Тэгеран спрабаваў выкарыстаць гэты захоп як козыр у перамовах з замежнымі дзяржавамі», – адзначае выданне.
Сярод іншага 5-ы флот адзначыў, што іранскі захоп карабля стаў сама меней пятым захопленым камерцыйным караблём за апошнія два гады.
«Няспынны пераслед Іранам караблёў і ўмяшанне ў правы суднаходства ў рэгіянальных водах з'яўляецца пагрозай марской бяспецы і сусветнай эканоміцы», – дадалі ў кампаніі.