Фрыдман: Рэзалюцыя ПАРЕ набліжае Лукашэнку да ордара на арышт
- 27.04.2023, 20:38
Дыктатара прызналі суўдзельнікам генацыду.
Рэзалюцыя ПАРЕ ў нейкай ступені набліжае Аляксандра Лукашэнку да ордара на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда, мяркуе гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Але адначасова яна «ставіць Украіну ў цяжкае становішча». «Атрымліваецца, што Лукашэнку прызнаюць суўдзельнікам генацыду, але адначасова прадаўжаюць падтрымліваць дыпламатычныя стасункі з ягоным рэжымам», – піша Фрыдман.
27 красавіка Парламенцкая асамблея Рады Еўропы ў дачыненні да сітуацыі з прымусовай дэпартацыяй з Украіны ў РФ дзяцей і дарослых ужыла слова «генацыд». Яна прызнала Аляксандра Лукашэнку датычным да выкраданьня ўкраінскіх дзяцей (дадаць яго ў рэзалюцыю прапанаваў дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка).
У сакавіку Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, які нясе адказнасць за ваеннае злачынства – незаконную дэпартацыю ўкраінцаў.