Бостанская кампанія стварыла акумулятар на вадзе
- 27.04.2023, 20:22
Ён не змяшчае літыю і кобальту.
Бостанская кампанія Alsym Energy стварыла перазараджальную бюджэтную батарэю. Больш за тое, яна здольная канкураваць з літыева-іённымі акумулятарамі ў якасцях характарыстык. Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://interestingengineering.com/innovation/water-based-battery-isafer-than-lithium>Interesting Engineering.
Акумулятар працуе на вадзе. Такім чынам, ён яшчэ і абсалютна бяспечны для навакольнага асяроддзя.
«Гэтая батарэя не змяшчае літыю і кобальту, а выкарыстоўвае такія танныя і даступныя матэрыялы, як марганец і металоідны аксід. Яе электраліт – гэта вада з арганічнымі солямі, якая забяспечвае праводнасць іёнаў і захаванне энэргіі. Дзякуючы гэтаму батарэя не запальваецца і не выбухае, што эканоміць выдаткі ў абароне ад пажараў і пашырае сферу яе выкарыстання», – расказалі распрацоўнікі.
Першым, хто выкарыстае такі акумулятар, будзе аўтавытворца з Індыі.
Батарэю будуць выкарыстоўваць для стварэння больш танных электрамабіляў.