BE RU EN

У Курганскай вобласці РФ шалеюць буйныя пажары

  • 27.04.2023, 20:09

Агонь зайшоў на тэрыторыю завода «Курганстальмост».

27 красавіка вакол расейскага Кургана ўзнікла адразу некалькі пажараў, сітуацыя ў шэрагу населеных пунктаў «вельмі складаная», агонь перакінуўся на жылыя дамы, паведаміў губернатар Вадзім Шумкоў.

У выніку пажару загінуў адзін чалавек, у сталіцы рэгіёну абвешчаны рэжым НС.

Паводле інфармацыі губернатара, агонь зайшоў на тэрыторыю завода «Курганстальмост». У той самы час у вёсцы Лагавушка гараць 40 будынкаў.

Апошнія навіны