BE RU EN

Літва патрабуе неадкладнага вызвалення Віктара Бабарыкі

  • 27.04.2023, 19:11

МЗС Літвы выступіла з заявай.

Літоўскае МЗС заклікала неадкладна вызваліць Віктара Бабарыку і іншых палітвязняў у Беларусі.

«Вельмі занепакоеныя паведамленнямі аб тым, што былы кандыдат у прэзідэнты Беларусі Віктар Бабарыка знаходзіцца ў шпіталі з магчымымі траўмамі, атрыманымі ў зняволенні. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення яго і ўсіх іншых палітычных вязняў. #FreeThemAll», - гаворыцца ў апублікаваным у твітэр паведамленні.

Нагадаем, раней СМІ паведамілі аб шпіталізацыі Бабарыкі ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую лякарню са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі ў ноч з 24 на 25 красавіка. Журналістам «Радыё Свабода» пацвердзілі ў шпіталі, што Бабарыка знаходзіцца ў хірургіі. «Белсат» са спасылкай на крыніцы паведаміў, што Віктара Бабарыку сёння раніцай вывезлі з наваполацкай лякарні.

Апошнія навіны