BE RU EN

У Беларусі падвысяць кошты цыгарэт

  • 27.04.2023, 18:07

У продажы з'явяцца новыя маркі.

У Беларусі з 1 траўня падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў. Таксама ў продажы з'явяцца новыя маркі цыгарэт.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» з 1 траўня падвысіць кошт Kent Crystal Blue - на 15 капеек (да 4,5 рубля). У продажы з'явяцца таксама RB Perliamutr Dark Blue і RB Perliamutr Gold, яны каштавацьмуць 2,8 рубля.

«Тытунь-інвест» з наступнага месяца падніме цэннік многіх цыгарэт. Да прыкладу, Sobranie Exotica і Sobranie Evolve Gold падаражэюць на 20 капеек (кошты з траўня - 5,75 і 5,85 рубля адпаведна).

«Інтэр Табака» ў траўні падвышаць кошты не плануе, а «Беларусьгандаль» падніме кошт Kent Crystal Blue - да 4,5 рубля (+15 капеек).

Паглядзець поўны спіс цыгарэт, кошты якіх з 1 траўня зменяцца, можна на сайце МПЗ.

Апошнія навіны